Занятткі па пытаннях барацьбы з карупцыяй у БелНДIТ «Транстэхніка»

Кафедра крымінальна-выканаўчага права крымінальна-выканаўчага факультэта правяла навучальны семінар у навукова-даследчым інстытуце транспарту «Транстэхніка».

Мерапрыемства прайшло 29 сакавіка 2018 года. Заняткі на тэму «Барацьба з карупцыяй у Рэспубліцы Беларусь. Асновы антыкарупцыйнага заканадаўства. Арганізацыя работы па барацьбе з карупцыяй на прадпрыемстве» праводзіла намеснік начальніка кафедры кандыдат юрыдычных навук, дацэнт маёр міліцыі Таццяна Цярэшчанка.

У рамках дадзенага мерапрыемства прынялі ўдзел супрацоўнікі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» і БелНДIТ «Транстэхніка». У ходзе семінара Таццяна Георгіеўна раскрыла паняцце і прыкметы карупцыі, акрэсліла сучасную сістэму мер процідзеяння карупцыі ў Беларусі і замежных краінах. Пасля заканчэння семінара ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты.


Кафедра крымінальна-выканаўчага права.
Фота кафедры КВП.

Навiны