Трэцяя гульня «Феміды 2018»: у фінале Мазыр і Бабруйск

У Акадэміі МУС 29 сакавіка прайшла чарговая гульня XIII Рэспубліканскай прававой алімпіяды "Феміда 2018».

У трэцім паўфінале гулялі каманды школ № 22 Барысава, № 21 Бабруйска, № 68 Мінска і № 116 Мінска і Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. Алімпіяда гэтага года прысвечана беларускай міліцыі і прымеркавана да 60-годдзя Акадэміі МУС.

Пасля традыцыйнай жараб'ёўкі пачаўся першы конкурс «Феміды» - прадстаўленне каманды. Лепшым, на думку журы, аказалася выступленне сталічнай каманды «Альянс» - 6,5. Усяго на 0,2 бала менш зарабіла каманда з Мазыра. У наступным конкурсе «Размінка капітанаў» лідэры каманд адказвалі на пытанні па гісторыі, правазнаўстве, геаграфіі. Па выніках выпрабаванні на 5 балаў папоўнілася скарбонка мазырскай каманды «Палескія рэйнджары», астатнія капітаны былі не так паспяховы.

  • 1
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

У конкурсе «Слова прамоўцу» па загадзя падрыхтаваным тэмах ўсе ўдзельнікі атрымалі высокія балы. Магчымасць крыху адпачыць і атрымаць дадатковыя балы далі камандам заўзятары, якія адказвалі на пытанні аб газеце МУС «На варце». Групы падтрымкі школ № 116 Мінска і мазырскага ліцэя прынеслі камандам па 2 балы.

Таксама адбылося і стаўшае традыцыйным вуснае апытанне ўдзельнікаў па змесце лепшых фільмаў савецкага і беларускага кінематографа, прысвечаных міліцыі. Каманда СШ №116 Мінска «Альянс» паказала лепшы вынік - 6,5 балаў, усяго 0,5 бала саступіла супернікам СШ №21 Бабруйска «Ліга справядлівасці».

Сваім пісьменніцкім талентам хлопцы вызначаліся ў новым конкурсе - напісанне кароткага аповяду па зададзеных фразах на крымінальную тэму. Больш за ўсё балаў набралі ўжо вядомыя нам каманды з Мазыра і Бабруйска.

Перад апошнім конкурсам «Хатняе заданне» былі падведзены вынікі тэставання па грамадазнаўстве, якое традыцыйна праводзіцца ў пачатку алімпіяды. Прадстаўнік мазырскай каманды зноў бліснуў - 11 балаў.

Падчас заключнага і самага відовішчнага конкурсу «Феміды» хлопцы выходзілі на сцэну з інсцэніроўкай аднаго з вядомых літаратурных твораў пра дзейнасць міліцыі. Тры каманды з пяці выбралі «Дзядзьку Сцёпу». Хоць кожная каманда прадставіла твор Сяргея Міхалкова па-свойму цікава. Рэквізіт быў разнастайным, а гульня юных акцёраў - рэалістычнай і пранікнёнай. Па выніках конкурсу самы высокі бал атрымала каманда Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. Яна ж стала лепшай па выніках ўсёй гульні (57,3 бала). Другім фіналістам стала каманда СШ № 21 Бабруйска (52,7 бала).


Сяргей Чабатароў, ГІГС.
Фота аўтара

Навiны