У школе выкладчыка-пачаткоўца абмеркавалі гульнявыя формы правядзення заняткаў

Адбыўся чарговы занятак з маладымі выкладчыкамі акадэмii па тэме «Гульні і гульнявыя формы правядзення заняткаў».

Матывацыя навучання з'яўляецца праблемай, якая востра стаiць перад сучаснымі педагогамі і навучэнцамі. Адзiн з эфектыўных сродкаў развіцця цікавасці да навучальнага прадмета ў вышэйшай навучальнай установе - выкарыстанне гульняў і гульнявых метадаў. Гульня палягчае працэс засваення ведаў, стварае радасны настрой, выклікае актыўную працу думкі і накіроўвае яе ў патрэбнае рэчышча - на авалоданне навучальным матэрыялам. Сур'ёзная дзейнасць адбываецца ў несур'ёзных умовах. Магчымасці выкарыстання гульнявых формаў правядзення заняткаў у міліцэйскiм вузе абмяркоўваліся слухачамі школы выкладчыка-пачаткоўца і супрацоўнікамі вучэбна-метадычнага ўпраўлення.

Выкладчык-метадыст аддзела метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу Галіна Бабіч распавяла аб структуры і этапах стварэння дыдактычных гульняў, іх вартасцях і недахопах, паказала на неабходнасць дэталёвай падрыхтоўкі такога роду заняткаў. У працэсе абмеркавання асаблівая ўвага надавалася магчымасцям мадэлявання будучай прафесійнай дзейнасці навучэнцаў у ролевай і дзелавой гульні. Выпрабаваць на сабе эфектыўнасць гульнявых метадаў навучання выкладчыкі-пачаткоўцы змаглі, стаўшы ўдзельнікамі спецыяльна арганізаванай ролевай гульні, падчас якой яны вырашалі разумовыя задачы ў займальнай гульнявой форме. Па традыцыі ў канцы занятку прысутныя абмяняліся ўражаннямі пра ўжыванне гульнявых метадаў у нашай навучальнай установе, а таксама падзяліліся ўласным вопытам правядзення вучэбных заняткаў у гульнявой форме.


Галiна Бабiч, вучэбна-метадычнае ўпраўленне.
Фота Сяргея Чабатарова, ГIГС Акадэмii МУС

Навiны