Патрыятычная акцыя ў Хатыні - у памяць аб загінуўшых вёсках

Курсанты Акадэміі МУС прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які 22 сакавіка адбыўся ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

У Беларусі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю хатынскай трагедыі. Актыўны ўдзел у акцыях памяці прынялі прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, у іх ліку і першасная арганізацыя БРСМ Акадэміі МУС. Курсанты адправіліся ў Навабеліцкі раён Гомеля, дзе была праведзена сімвалічная акцыя - запуск 75 паветраных шароў у знак памяці аб Хатыні і іншых вёсках, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра 75 дзіцячых жыццях, страчаных у полымі.

Дэлегацыя Акадэміі МУС наведала мітынг-рэквіем «Хай ніколі ня змоўкнуць Хатыні званы». У мемарыяльным комплексе кіраўнікі традыцыйных канфесій нашай краіны і ўсе прысутныя прынялі ўдзел ва ўсебеларускай малітве пра мір. У гэты дзень казалі пра наступствы жахлівых злачынстваў фашызму, якія сталі для беларускага народа цяжкай спадчынай Вялікай Айчыннай вайны. Курсанты міліцэйскай УВА таксама аддалі даніну памяці жыхарам вёскі, спаленай нацыстамі 75 гадоў таму.

Мітынг-рэквіем нагадаў гісторыю вайны і хатынскай трагедыі. Так, беларускую вёску Хатынь гітлераўскія карнікі знішчылі 22 сакавіка 1943 года. Фашысты спалілі жыўцом і расстралялі амаль усіх жыхароў - 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Створаны на месцы Хатыні мемарыяльны комплекс стаў сусветным сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак.

У гэты дзень у мемарыяльным комплексе адбылося ўскладанне вянкоў ад Прэзідэнта Беларусі, дзяржаўных органаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, дыпламатычнага корпуса да Вечнага агню.


Аксана Івашнёва,
крымінальна-выканаўчы факультэт, 1 курс.
Фота аўтара

Навiны