На круглым стале - наконт прыярытэтаў у развіцці канстытуцыйнага заканадаўства

У Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол, у якім прынялі ўдзел курсанты з навуковага гуртка Акадэміі МУС.

Круглы стол «Пытанні рэалізацыі норм Канстытуцыі і канстытуцыйнага права» быў прысвечаны Дню Канстытуцыі. Удзельнічалі суддзя Канстытуцыйнага суда Сяргей Чыгрынаў і госці з Акадэміі МУС - супрацоўнікі кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права і курсанты з навуковага гуртка кафедры.

На круглым стале абмяркоўваліся прыярытэтныя напрамкі развіцця канстытуцыйнага заканадаўства. Нададзена ўвага асаблівасцям канстытуцыйнага кантролю ў нашай краіне і практыцы разгляду спраў розных катэгорый у Канстытуцыйным судзе. Курсантаў цікавілі пытанні, звязаныя з навуковымі даследаваннямі: напрыклад, канстытуцыйныя асновы судовай улады, асаблівасці развіцця шматпартыйнасці ў Беларусі, новаўвядзенні прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферах высокіх тэхналогій і эканомікі. Разглядаліся спосабы фарміравання канстытуцыйна арыентаванай правасвядомасці ў сучасных умовах, а таксама міжнародны вопыт ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю.

Ведамі і воытам падзяліўся з моладдзю Сяргей Чыгрынаў - навуковец, педагог, які працаваў у Акадэміі МУС у пасадах прафесарска-выкладчыцкага і кіруючага складу: узначальваў кафедру канстытуцыйнага права і забеспячэння правоў чалавека, навукова-педагагічны факультэт, з'яўляўся намеснікам начальніка УВА па выхаваўчай рабоце і кадравым забеспячэнню.


Кацярына Мазанік. Фота Сяргея Лугоўскага,
кафедра канстытуцыйнага і міжнароднага права Акадэміі МУС

Навiны