Лепшых стралкоў сярод курсантаў вызначылі ў Акадэміі МУС

Акадэміі МУС прайшлі спаборніцтвы па стральбе сярод пераменнага складу. Мерапрыемства прайшло на базе факультэта міліцыі у ціры ФМ.

Курсанты 1-3 курсаў выконвалі практыкаванне па стральбе з 9,0 мм пісталета Макарава. Супрацоўнікі кафедры тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі забяспечвалі кіраўніцтва, абслугоўванне і захаванне мер бяспекі падчас стральбы. Галоўным суддзёй спаборніцтва быў начальнік кафедры ТСП падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Ермаловіч, галоўным сакратаром спаборніцтваў - падпалкоўнік міліцыі Раман Чарнецкі.

Па выніках спаборніцтваў лепшы вынік паказала каманда 2 «В» курса факультэта міліцыі з 227 баламі, «срэбра» ў каманды 3 курса следча-экспертнага факультэта (223 балы), «бронза» - у каманды 2 курса следча-экспертнага факультэта (210 балаў).

У асабістым першынстве лепшым стаў курсант 2 «Б» курса факультэта міліцыі Ягор Васіленка (81 бал), курсант 2 курса крымінальна-выканаўчага факультэта Іван Францэвіч заняў 2 месца (81 бал), курсант 2 «В» курса факультэта міліцыі Іван Бабіч - 3 месца (80 балаў).


Сяргей Чабатароў, ГIГС Акадэміі МУС. Фота аўтара

Навiны