У Акадэміі МУС вызначылі лепшага супрацоўніка БЭЗ

У Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь правялі чарговы агляд-конкурс на званне лепшага супрацоўніка падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Ва ўступным слове першы намеснік начальніка акадэміі палкоўнiк мiлiцыi Аляксей Башан адзначыў, што ўсе, хто дайшлі да фіналу конкурсу, з'яўляюцца пераможцамі рэгіянальных адборачных тураў. Прыемна, што сярод іх большасць - выпускнікі вядучага ведамаснага УВА. Кіраўнік ГУБЭЗ КМ МУС Аляксандр Еўсюкоў выказаў удзячнасць кіраўніцтву УВА за тое, што на працягу многіх гадоў акадэмія прадастаўляе пляцоўку для правядзення названага конкурсу і пажадаў поспеху ўсім удзельнікам. Садзейнічанне ў правядзенні конкурсу аказалі кафедры прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі, прававой інфарматыкі, тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі, аператыўна-вышуковай дзейнасці і эканамічнай бяспекі. На працягу трох дзён прэтэндэнты паказвалі свае навыкі ў валоданні прыёмамі самаабароны і прафесійную фізічную падрыхтоўку, веды ведамаснай нарматыўнай прававой базы і заканадаўства Беларусі, якое рэгламентуе аператыўна-вышуковую дзейнасць. Таксама ўдзельнікі былі пратэставаныя на веданне адміністрацыйнага, крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. У завяршэнні конкурсу для яго ўдзельнікаў была праведзена экскурсія па акадэміі, у ходзе якой начальнік кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці Аляксей Тукала пазнаёміў супрацоўнікаў БЭЗ з магчымасцямі выкарыстання сучасных тэхналогій у барацьбе з эканамічнай злачыннасцю.

У выніку ва ўпартай барацьбе бліжэйшых супернікаў атрымалася абыйсці старэйшаму аперупаўнаважанага УБЭЗ УУС Гомельшчыны капітану міліцыі Антону Нікіфараву. Срэбным прызёрам рэспубліканскага агляду-конкурсу стаў оперупаўнаважаны АБЭЗ Лідскага РАУС старэйшы лейтэнант міліцыі Максім Бязмен. На трэцім месцы - начальнік АБЭЗ Баранавіцкага ГАУС капітан міліцыі Юрый Шевялёў. Двое з прызёраў з'яўляюцца выпускнікамі Акадэміі МУС.


Кафедра аператыўна-вышуковай дзейнасці
факультэта міліцыі Акадэмii МУС

Навiны