ArabicBelarusianChinese (Simplified)EnglishRussianSpanish

Выпускнік Акадэміі - пераможца міжнароднага конкурсу

Падведзены вынікі конкурсу на лепшую навукова-даследчую працу курсантаў і слухачоў адукацыйных арганізацый сістэмы МУС краін СНД.

Выпускнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь лейтэнант фінансавай міліцыі Саха Мікіта Аляксандравіч прыняў удзел у рабоце фінальнага тура міжнароднага конкурсу на лепшую навукова-даследчую працу курсантаў і слухачоў адукацыйных арганізацый сістэмы МУС краін СНД (у рэжыме online), які праводзіцца Омскай акадэміяй МУС Расіі. У конкурсе прынялі ўдзел курсанты, слухачы і студэнты з 20 устаноў адукацыі, сярод якіх прадстаўнікі Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі.

Па выніках праведзенага мерапрыемства падрыхтаваная ім навуковая праца «Актуальныя праблемы аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў "аператыўнае ўкараненне "» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт падпалкоўнік міліцыі Верамеенка Віталь Міхайлавіч) заняла 1 месца ў намінацыі «папярэджанне злачынстваў падраздзяленнямі крымінальнага вышуку».

Дадзенае мерапрыемства было праведзена ў рамках форуму «Дні моладзевай навукі» правадзімага Омскай акадэміяй МУС Расіі, а таксама сумеснай навукова-даследчай работы кафедраў аператыўна-вышуковай дзейнасці Омскай акадэміі МУС Расіі і Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Яшчэ адным вынікам шматгадовага ўзаемадзеяння паміж кафедрамі стала выданне навучальнага дапаможніка «Аператыўна-вышуковае заканадаўства Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі: перспектывы станаўлення і развіцця» падрыхтаванага ў рамках сумеснай аднайменнай тэмы навукова-даследчай дзейнасці, сааўтарам якога з'яўляецца начальнік кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Тукала Аляксей Мікалаевіч.

 

Навiны