Паступление-2020: паспець у апошні дзень

Сёння завяршаецца прыём дакументаў у абітурыентаў на дзённую і завочную форму атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Падаць дакументы ў прыёмную камісію Акадэміі МУС сёння можна да 18:00. Ужо заўтра, 1 жніўня, будуць абвешчаны папярэднія прахадныя балы для тых, хто паступае на дзённае. У далейшым абітурыентаў, якія прайшлі па конкурсе, чакае канчатковы медыцынскі агляд. Залічэнне адбудзецца 6 жніўня.

Хто абралі бюджэтную завочную форму навучання, даведаюцца пра прахадны бал у нядзелю, 2 жніўня.

Нагадаем, што да 10 жніўня абітурыенты могуць падаць дакументы для паступлення на факультэт права, які ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў у завочнай форме на платнай аснове.


ГIГС Акадэмii МУС

Інфармацыя для абітурыентаў

Навiны