Падрыхтоўчыя курсы ў Акадэміі МУС

Ужо на наступным тыдні будучыя абітурыенты могуць запісацца на падрыхтоўчыя курсы па прадметах цэнтралізаванага тэставання.

Падрыхтоўка да ЦТ ажыццяўляецца ў Акадэміі МУС на вячэрніх курсах на працягу васьмі месяцаў, а таксама на курсах выхаднога дня. Палепшыць свае веды можна па замежнай мове (англійская, нямецкая), грамадазнаўстве і рускай мове. Навучанне пачнецца 1 кастрычніка, а завершыцца 31 мая наступнага года.

На падрыхтоўчых курсах працуе каманда высокакваліфікаваных выкладчыкаў, якія дапамогуць слухачам адкарэктаваць і сістэматызаваць веды і папоўніць прабелы, а таксама навучаць абыходзіць «пасткі». У праграму ўключаны практычныя заняткі, адпрацоўка навыкаў выканання заданняў ЦТ, кантрольнае тэставанне.

Запіс на курсы і камплектаванне груп будзе праводзіцца з 3 жніўня (панядзелак - пятніца, з 08:30 да 17:00) па адрасе: г. Мiнск, пр-т Незалежнасцi, 41, факультэт права Акадэмii МУС, каб. 316.

Больш падрабязна.


ГIГС Акадэмii МУС.
Фота: pixabay

Навiны