Абвешчаны дадатковы набор у магістратуру

У Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь праводзіцца дадатковы набор для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені.

Навучанне ажыццяўляецца ў рамках адукацыйнай праграмы, якая фарміруе веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па спецыяльнасці 1-24-80-01 «Юрыспрудэнцыя» - 1 месца.

Парадак прыёму, інфармацыя аб паступленні, пералік тэм, па якім праводзіцца ўступны іспыт размешчаны на нашым сайце.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 30 ліпеня па 1 жніўня з 09:00 да 18:00.

Кансультацыя адбудзецца 31 ліпеня, пачатак у 10:00.

Уступнае выпрабаванне - 2 жніўня, пачатак у 09:00.

Тэлефон для даведак: (8 017) 289-23-56, 289-21-56.

Навiны