Увага! Зменены тэрміны правядзення ЦТ 2020

Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб змяненні тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2020 годзе.

Абітурыентам, якія ў ходзе рэгістрацыі на ЦТ (рэгістрацыя скончыцца 1 чэрвеня 2020 года) ужо атрымалі пропускі да сцвярджэння новага графіку правядзення цэнтралiзаванага тэставання, абменьваць іх не спатрэбіцца. Неабходна арыентавацца на табліцу адпаведнасці дат, указаных у пропусках, і новых дат правядзення ЦТ, і з’явіцца на яго ў адпаведнасці з новымі датамі.

ЦТ па беларускай мове адбудзецца 25 чэрвеня, па рускай - 26 і 27 чэрвеня, па грамадазнаўстве - 29 чэрвеня, па матэматыцы - 1 і 2 ліпеня, па біялогіі - 4 ліпеня. ЦТ па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) будзе праводзіцца 6 ліпеня, па хіміі - 8 ліпеня, па фізіцы - 10 ліпеня, па гісторыі Беларусі - 12 ліпеня, па геаграфіі - 14 ліпеня, па сусветнай гісторыі (найноўшы час) - 16 ліпеня.

Табліца адпаведнасці дат размешчана на нашым сайце ў раздзеле «Тым, хто паступае» і на сайце Міністэрства адукацыі ў раздзеле «Абітурыенту 2020». 

Цэнтралізаванае тэставанне будзе праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.


Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта Міністэрства адукацыі

Навiны