Мінгарвыканкам запрашае актыўных і творчых грамадзян паўдзельнічаць у турыстычным праекце. Горад чакае арыгінальныя і яркія ідэі.
Супрацоўнікам і курсантам міліцэйскай УВА будзе цікава паспрабаваць сілы ў конкурсе творчых ідэй «Мінск - твае яркія асацыяцыі». Арганізатар - ўстанова «Інфармацыйна-турысцкі цэнтр "Мінск"» галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама.
Конкурс праводзіцца да 1 чэрвеня 2020 года. Сам праект задуманы для вывучэнні уяўленняў турыстаў і мясцовых жыхароў пра горад Мінск і абагульнення звязаных з ім самых яркіх асацыяцый. Усё гэта неабходна для наступнага фармавання ўласнага стылю беларускай сталіцы і яе вядомага міжнароднага аблічча.
На афіцыйнай старонцы мерапрыемства можна знайсці палажэнне аб правядзенні конкурсу і ўзор заяўкі ўдзельніка.
Таксама прапануем пакінуць адказы ў інтэрнэт-апытанні па вывучэнню турыстычнага іміджу сталіцы.
ГІГС Акадэміі МУС