9 мая - 75-годдзе Вялікай Перамогі! Са святам!

Для міліцэйскай альма-матэр Тамара Аляксееўна Заўгародняя - твар Перамогі. Так было і так будзе заўсёды.

Вайну Тамара сустрэла ў 17 гадоў. У студзені 1942-га стала слухачом спецшколы сувязі Цэнтральнага штаба партызанскага руху ў Маскве. Пасля заканчэння курса навучання накіравана ў распараджэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху Бранскага фронту. Чатырнаццаць месяцаў знаходзілася ў тыле праціўніка ў якасці радыста-шыфравальшчыка. Пасля працавала інспектарам шыфравальнага аддзела Цэнтральнага штаба партызанскага руху ў Маскве. У студзені 1944 года прынята на службу ў МУС Беларускай ССР.

Для міліцэйскай альма-матэр Тамара Аляксееўна Заўгародняя - твар Перамогі.

Далікатнай дзяўчынкай Тамара Аляксееўна прайшла ўсю вайну, а пасля працавала з поўнай аддачай на карысць мірнага жыцця. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны старэйшы лейтэнант у адстаўцы сышла на заслужаны адпачынак з пасады начальніка спецыяльнай бібліятэкі Мінскай вышэйшай школы МУС СССР (цяпер - Акадэмія МУС). Працы ў міліцэйскай УВА Тамара Аляксееўна прысвяціла чвэрць стагоддзя.

Менавіта гэтая мініяцюрная жанчына са сталёвай воляй і характарам два гады таму на 60-гадовым юбілеі Акадэміі МУС, у вайсковай гімнасцёрцы, адкрывала адзін з памятных знакаў мемарыяла «Алея памяці, гонару, славы», які прысвечаны супрацоўнікам УВА, якія прайшлі ваеннае ліхалецце Вялікай Айчыннай.

За паспяховае выкананне спецыяльнага задання ў ваенныя гады ў тыле ворага Тамара Заўгародняя ўзнагароджана медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» II ступені, «За баявыя заслугі», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг.» і інші.

Тамару Аляксееўну вельмі любяць журналісты і моладзь. У парадным кіцелі, з нязменнай усмешкай, з фенаменальнай хуткасцю яна зноў і зноў расказвае аб тых страшных падзеях. У мінулым годзе ветэран стала лаўрэатам агульнарэспубліканскага праекта «Беларусь памятае! Жаночы твар Перамогі».

Для міліцэйскай альма-матэр Тамара Аляксееўна Заўгародняя - твар Перамогі.

А летам у эфір тэлеканала «Беларусь 1» выйшаў праект АТН «Спецыяльны рэпартаж», у якім сустрэліся выпускнікі 1941 і 2019 гадоў. У аснове тэлефільма - рэальныя гісторыі людзей, чый школьны выпускны перапыніла вайна. Адной з гераінь стала наша Тамара Аляксееўна Заўгародняя.

Для міліцэйскай альма-матэр Тамара Аляксееўна Заўгародняя - твар Перамогі.

У гэтым годзе ў гасцях у ветэрана пабывала здымачная група Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір». «Гісторыя Перамогі: Тамара Заўгародняя з Беларусі працавала ў тыле ворага» - так называецца гэты сюжэт.

Для міліцэйскай альма-матэр Тамара Аляксееўна Заўгародняя - твар Перамогі.

Амаль паўгадзінны праект «Мая вайна» з яе ўдзелам выйшаў і ў эфіры Грамадскага тэлебачання Расіі.

Для міліцэйскай альма-матэр Тамара Аляксееўна Заўгародняя - твар Перамогі.

Тамара Заўгародняя - пастаянны госць святочных мерапрыемстваў дзяржаўнага ўзроўню і ўдзельніца міжнародных праектаў. І, вядома, у гэтыя святочныя дні бойкая радыстка Тамара - гераіня шматлікіх публікацый і эфіраў беларускіх мас-медыя.

Яна часта паўтарае, што пабачыла столькі гора, колькі не павінна выпадаць на долю чалавека. А нам застаецца толькі здзіўляцца яе сіле духа, думкам і любові да жыцця.

Мы ўдзячны заслужанаму ветэрану за тое, што яна застаецца адкрытай і працягвае дзяліцца сваімі ўспамінамі. Такія сустрэчы не пакідаюць абыякавымі нікога.

Напярэдадні Дня Перамогі ўся краіна ўшаноўвае ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ганаровае месца ў кватэры Тамары Заўгародняй ўжо занялі віншавальныя паштоўкі са словамі шчырай удзячнасці ад міністра ўнутраных спраў генерал-маёра міліцыі Юрыя Караева і ад кіраўніка акадэміі генерал-маёра міліцыі Сяргея Дарошка. Парадны кіцель ветэрана папоўніцца юбілейным медалём «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гадоў», а святочны настрой забяспечаць падарункі, кветкі, пажаданні і прывітанні ад усяго калектыва галоўнай міліцэйскай УВА.

Тамара Аляксееўна! Ад усіх супрацоўнікаў Акадэміі МУС дзякуй Вам за ўсё: за Перамогу, за подзвігі, за прыклад гераізму і стойкасці! Шчасця, здароўя, дабрабыту і заўсёды мірнага неба над галавой!


ГIГС Акадэміі МУС.
Фота Акадэміі МУС, з асабістага архіва Т.А.Заўгародняй, інтэрнэту, кадры з тэлевізійных праектаў

Навiны