Мы памятаем: курсанты паведамілі пра сваіх прадзедаў

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі курсанты Акадэміі МУС паведамілі пра сваіх прадзедаў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

У мінулым годзе, калі Беларусь адзначала 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, курсанты факультэта міліцыі нашай УВА (учреждения высшего образования) падзяліліся сямейнымі ўспамінамі пра герояў таго часу. У гэты раз эстафету прынялі будучыя афіцэры следча-экспертнага факультэта.

Ягор Раханскі, курсант 3 курса следча-экспертнага факультэта

Мы памятаем: курсанты паведамілі пра сваіх прадзедаў

Мая прабабуля Праскоўя Нікіцішна Небаракіна ў перыяд вайны працавала ў ваенным шпіталі. Яе жыццё было цікавым, але вельмі цяжкім.

Бацька і маці Праскоўі пайшлі ваяваць. У свае сямнаццаць гадоў дзяўчына засталася адна. У самы разгар вайны прабабуля перанесла складаную аперацыю на вочы, але ўжо праз чатыры тыдні была ў страі і глядзела смерці ў твар. За гады вайны яна выратавала жыццё сотням салдат! У сваіх успамінах прабабуля называла іх усіх роднымі, няйначай.

Праскоўя Нікіцішна мае мноства ўзнагарод, сярод якіх ордэн Айчыннай вайны, медаль «Ветэран працы» і інш. Пасля вайны прабабуля працягвала працаваць лекарам. Восем гадоў таму, за некалькі дзён да святкавання Дня Перамогі, а менавіта 3 траўня яе не стала... Разам з ёй сышла і сямейная жывая гісторыя той вайны. І я сёння ёю з вамі дзялюся. Хачу, каб усе даведаліся пра майго роднага чалавека Праскоўю Нікіцішну Небаракіну, якая выратавала шмат людзей і не баялася загінуць.


Яўген Шчэрба, курсант 3 курса следча-экспертнага факультэта

Мы памятаем: курсанты паведамілі пра сваіх прадзедаў

Мой прадзед Уладзімір Аляксандравіч Яшчанка на вайну пайшоў маладым. Разведчык расказваць пра вайну не любіў, мабыць, хапіла з лішкам. Я толькі ведаю, што служыў ён у СМЕРШы. Многія дзівіліся яго правільнай і чыстай рускай мове, хоць у родных Чамярысах (вёска маёй бабулі ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці) гаварылі па-іншаму. Яшчэ прадзед адрозніваўся ціхай хадой. Распавядаў, як іх вучылі хадзіць бясшумна, а калі па снезе, то след у след, каб нельга было вылічыць колькасць людзей у групе. Летам 1944-га пачалася стратэгічная аперацыя «Баграціён». Па запісах у ўзнагародных дакументах дзеда таго перыяду можна зразумець, якія цяжкiя і рызыкоўныя заданні яму давялося выконваць.

У 2000 годзе на кінастудыі Беларусьфільм зняты фільм «У жніўні 44-га ...» паводле рамана Уладзіміра Багамолава «Момант ісціны (У жніўні 44-га)». У ім наглядна паказана служба прадзеда Валодзі.

Узнагарод у яго было шмат, але ён іх не насіў па адной прычыне: іх скралі. Усе да адзінай. Не засталося ў сямейным архіве нават фотакартак з ўзнагародамі. Аднак дзякуючы электроннаму банку дакументаў «Подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гг.» мы змаглі даведацца пра яго заслугі.

Мой прадзед прайшоў усю вайну і ў Берліне распісаўся на рэйхстагу... Пасля вяртання з Германіі ў Беларусь працаваў настаўнікам музыкі і малявання ў сваёй роднай вёсцы Чамярысы, потым дырэктарам дома культуры, дзе арганізаваў брыгаду самадзейнасці са школьнікаў і пенсіянераў. Іграў на трафейным баяне, ездзіў з калектывам па ўсім раёне. Пазней працаваў брыгадзірам садоўніцкай брыгады. Прымудраўся заўсёды дзівіць высокімі ўраджаямі пладоў і гародніны, утрымліваў калгасны пчальнік і славіўся як добры пчаляр. Захапляўся рыбалкай, меў шмат сяброў, любіў усё і ўся. Ён меў задавальненне рабіць людзям дабро.

Вучыў любіць Радзіму, сяброўству і справядлівасці. Пасля выхаду на пенсію яго выхаванцы пастаянна яго наведвалі, а 9 мая віншавалі з галоўным святам. Кожны год у гэты дзень ён чакаў у госці дзяцей і сяброў, расказваў ім пра вайну, пра сваіх сяброў-разведчыкаў…

9 мая 2009 года пасля таго, як за апошнім госцем зачыніліся дзверы, яго сэрца спынілася назаўсёды. Таму для нашай сям'і 9 мая - гэта і Дзень Перамогі, і дзень памяці... Праз 75 гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны мы не павінны забываць пра тое, колькі перажылі гэтыя людзі. Гэтыя радкі я прысвячаю свайму прадзеду.

Я наследник победы!

Я так горжусь тобой, прадед!
Тебя ведь нет уж много лет,
Но память о тебе живет,
И в сердце, и в душе.
Я ведь не знаю много о войне,
Я знаю о тебе!
Ты воевал, ты был герой.
Ты был разведчик и солдат.
Ты победитель, прадед мой,
А я наследник твой.
Ты победил, а я клянусь
Победу сохранить!
Ты Родину свою любил,
И я клянусь любить!
За жизнь счастливую свою,
Прадед тебя благодарю!
Спасибо тебе за чистое небо!
Спасибо тебе за мир на земле!
Спасибо тебе за солнце без пепла!
Спасибо тебе за крик журавлей!

Я не магу заставацца абыякавым да вайны, якая забрала жыццё мільёнаў людзей. Нашаму пакаленню ўвесь час паўтараюць, што, калi не ведаць свайго мінулага, нельга пабудаваць будучыню. Таму я ўшаноўваю свайго прадзеда, а ў яго асобе - кожнага абаронца Радзімы. Яны зрабілі ўсё, што было ў іх сілах для таго, каб свет, у якім мы жывем, стаў святлейшым, ярчэйшым, лепшым.

Мой прадзед быў глыбока ўпэўнены, што яго ўнукі і праўнукі ўжо ніколі не пачуюць выбухаў гармат і свісту куль. Плата за Перамогу страшная - больш за 27 мільёнаў загубленых лёсаў. Вайна напаткала кожную сям'ю, так ці інакш адбілася на лёсе кожнага чалавека. І хоць у Дзень Перамогі з кожным годам выходзіць усё менш ветэранаў, памяць аб гэтым вялікім подзвігу ніколі не згасне, як не згасне Вечны агонь. Ганаруся сваім прадзедам, які па-геройску ваяваў і выжыў!


Аляксандр Кухараў, 2 курс следча-экспертнага факультэта

Мы памятаем: курсанты паведамілі пра сваіх прадзедаў

Мой прадзед Еўсцігней Львовіч Кухараў папоўніў шэрагі Чырвонай арміі ў першыя ж дні пасля нападу немцаў на нашу зямлю.

Як вядома, у пачатку вайны наша армія несла вялікія страты і многія вайсковыя часткі траплялі ў акружэнне. У адзін з дзён мой прадзед і яго баявыя таварышы патрапілі ў кольцо і былі ўэяты ў палон. Знаходзіліся ў лагеры для палонных байцоў Чырвонай арміі ў хутары Міхайлаўскім Чарнігаўскай вобласці. Яны падвяргаліся жорсткім збіванням літаральна за ўсё: палонны не так ўстаў або сеў, не так лёг, не так падышоў або адышоў. Фашысты давалі нашым байцам у дзень па палове кацялка вады, у якой было трохі бульбяной шалупіны. Люты голад, ад якога літаральна пухлі, холад, хваробы... Штодня паміралі больш за 150 чалавек.

У лютым 1942 года немцы вырашылі ліквідаваць лагер. Прычынай стала баявая актыўнасць партызанскіх атрадаў ў гэтым раёне. Усіх тых, хто захварэў на тыф і іншыя хваробы, а таксама слабых і няздольных перасоўвацца, немцы адабралі і загадалі перанесці ў асобны барак. Такіх набралася каля 2000 чалавек. Усіх іх спалілі.

Астатніх у марозны дзень пабудавалі ў калоны і, босых, распранутых, пагналі на захад. Ісці трэба было па 35-40 кіламетраў у дзень без ежы і вады. Любога, хто нагінаўся за прыгаршчай снегу, немцы неадкладна расстрэльвалі. Стралялі і ў тых, хто адставаў. Ці варта казаць, што ўся дарога, па якой ішлі палонныя чырвонаармейцы, была ўсеяна целамі расстраляных. У гэтым лагеры загінуў і мой прадзед.


Уладзіслаў Штолік, 2 курс следча-экспертнага факультэта

Мы памятаем: курсанты паведамілі пра сваіх прадзедаў

Я распавяду пра свайго прадзеда Пятра Трафімавіча Адзерыха. На службу яго прызвалі, калі яму споўнілася 17 гадоў. Прама на вачах юнака фашысты расстралялі родных маці і бацьку. Застаўшыся адзін пасля гібелі бацькоў, прадзед вырашыў далучыцца да партызан. Ваяваў і за сябе, і за забітых бацькоў.

У 1944-м атрымаў цяжкае раненне ў страўнік. Жыццё яму выратавалі ў шпіталі.

За гады вайны Пётр Адзерыха ганараваны рознымi узнагародамi, сярод якіх ордэны Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі і іншыя.

У 1993 годзе прадзеда не стала. Але калі б я мог з ім сустрэцца, то я падзякаваў бы яму за праведзены шлях, за подзвігі, патрыятызм, веру і мірнае неба над галавой! Дзякуй за Перамогу!


ГІГС Акадэмii МУС па матэрыялах курсантаў следча-экспертнага факультэта.
Фота з сямейных архіваў і інтэрнэту

Дзякуем памочніка начальніка следча-экспертнага факультэта па працы з моладдзю капітана міліцыі Міхаіла Клішэвіча за дапамогу ў арганізацыі збору матэрыялаў.

Навiны