Рэха свята: ўзнагарода для праваахоўнікаў

За ўдзел у парадзе, прысвечаным 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адзначаны прадстаўнікі Акадэміі МУС.

У Дзень Перамогі ў шэрагах міліцэйскага ведамства чаканілі крок і супрацоўнікі Акадэміі МУС.

Выкладчык кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права маёр міліцыі Вольга Валчкевіч

- Вельмі прыемна было ў гэтым годзе, калі мы праходзілі міма трыбуны ветэранаў. Гэта нават відаць у навінах, як яны пачалі нам пляскаць і крычаць. Гэта вельмі натхняе, і немагчыма не ўсміхацца, - успамінае выкладчык кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права маёр міліцыі Вольга Валчкевіч.

Удзельнікаў параду ўзнагародзілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік ведамства генерал-маёр міліцыі Юры Караеў выказаў падзяку праваахоўнікам, адзначыў іх самаадданасць, праяўленую пры падрыхтоўцы і правядзенні парада.


ГIГС Акадэміі МУС
па матэрыялах афіцыйнага сайта МУС

Навiны