Дзень Перамогі: мы памятаем і ганарымся!

Курсанты Акадэміі МУС накіравалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны відэавіншаванне і правялі конкурс электронных плакатаў.

На крымінальна-выканаўчым факультэце паведамілі пра святочныя мерапрыемствы. Так, першакурснікі запісалі віншаванне для ветэранаў, з якімі КВФ супрацоўнічае ўжо доўгі час. Словы падзякі за мірнае неба над галавой адрасаваны Фёдару Іосіфавічу Паліўнікаву, Льву Сямёнавічу Шэйнкману і Марыі Давыдаўне Ягадніцынай. Цёплае віншаванне курсанты дапоўнілі вершамі класікаў і сучасных паэтаў пра Вялікую Айчынную вайну.

Яшчэ адзін відэаролік выйшаў для калектыву навучэнцаў. Аўтар, курсант Сяргей Зубач, пазнаёміў гледачоў з гісторыяй юнага абаронцы Радзімы Льва Шэйнкмана, які адправіўся на вайну ў 12 гадоў. Тады, у 1943 годзе, франтавыя камандзіры прыслухаліся да просьбы салдата-падлетка і вырашылі пакінуць яго ў сваіх шэрагах.

Конкурс электронных плакатаў быў прысвечаны Дню Перамогі. Удзельнікі з энтузіязмам выконвалі творчае заданне на тэму «Я памятаю! Я ганаруся!». На думку журы, лепшыя працы падрыхтавалі трэцякурснікі Сяргей Ісмаілаў (першае месца), Віталь Ляшук (другое месца) і Мікіта Ермаловіч (трэцяе месца). Імкнучыся перадаць свае эмоцыі і адносіны да свята, хлопцы рабілі акцэнт на старонкi гісторыі і выказвалі павагу да ветэранаў.


ГIГС Акадэмii МУС
па матэрыялах Сафii Гаршковай,
крамiнальна-выканаўчы факультет, 1 курс

Навiны