Педагогі Акадэміі МУС - удзельнікі індыйскай праграмы супрацоўніцтва

Пасольства Індыі ў нашай краіне штогод арганізуе сустрэчу ўдзельнікаў і выпускнікоў праграмы Індыйскага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва (ITEC).

Беларусь у ліку краін - партнёраў праграмы ITEC, па якой урад Індыі вылучае гранты на навучанне замежных спецыялістаў у адукацыйных установах федэратыўнай дзяржавы.

У цяперашняй сустрэчы прынялі ўдзел дацэнты кафедры крымінальнага працэсу Акадэміі МУС падпалкоўнікі міліцыі Галіна Паўлавец і Марыя Якубель. Мінулым летам яны паспяхова прайшлі двухтыднёвы англамоўны навучальны курс па расследаванні фінансавых махлярстваў сярод дзяржаўных служачых. Навучанне было арганізавана па праграме ITEC на базе Гуджарацкага крыміналістычнага універсітэта (г. Гандзiнагар, Iндыя).

Афіцыйная частка прыёму пачалася з урачыстай прамовы пасла Індыі мадам Сангiты Бахадур, якая павітала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, агучыла асноўныя паказчыкі праграмы ITEC і выказала надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва абедзвюх дзяржаў у галіне адукацыі, навукі, культуры і іншых сферах.

На сустрэчы выступілі ўдзельнікі праграмы. Сваю прэзентацыю падрыхтавала Марыя Якубель, якая падзялілася ўражаннямі ад пройдзенага навучання, успомніла асаблівасці курсу, адзначыла яго змястоўнасць.

Арганізатары і госці абмеркавалі напрамкі далейшага развіцця і аптымізацыі праграмы супрацоўніцтва. Завяршылася мерапрыемства традыцыйнай дэгустацыяй страў індыйскай кухні.


ГIГС Акадэмii МУС
па матэрыялах кафедры крымінальнага працэсу

На першым здымку фотакалажа злева направа:
Галiна Паўлавец, пасол Індыі Сангiта Бахадур, Марыя Якубель

Навiны