Аб выніках і планах - на пасяджэнні каардынацыйнай рады

Акадэмія МУС працягне ўдзельнічаць у праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў сферы процідзеяння гендэрнаму гвалту і гвалту ў сям'і.

Пасяджэнне каардынацыйнай рады праекту прайшло на базе Міжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі. Удзельнікі сустрэчы прадстаўлялі Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), падраздзялення міліцыі грамадскай бяспекі, у тым ліку рэгіянальныя, прафесарска-выкладчыцкі склад міліцэйскай установы адукацыi, упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва МУС, псіхалагічныя службы ведамства, Генеральную пракуратуру, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, сацыяльныя і медыцынскія цэнтры, грамадскія аб'яднанні.

Адкрыў пасяджэнне нацыянальны каардынатар праекта МТД - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення прафілактыкі ГУАПП МГБ МУС палкоўнік міліцыі Алег Каразей.

Адкрылі пасяджэнне прадстаўнікі ГУАПП МГБ МУС і праграмы ЮНФПА ў Беларусі

- Гэта штогадовае мерапрыемства мы праводзім, каб падвесці вынікі, абмеркаваць праведзеную працу, што дасягнулі і з якімі сутыкнуліся праблемамі, - адзначыў выступоўца, пры гэтым падкрэсліў неабходнасць разгляду задач на год. - У парадак пасяджэння ўключана пытанне аб магчымай пралангацыі сумеснай дзейнасцi. Ужо доўгі час ажыццяўляецца супрацоўніцтва з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва, узаемадзеянне дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў, і ад кожнага залежыць тое, у якім кірунку пойдзе рашэнне пастаўленых задач.

Шэраг асаблівасцяў будучай дзейнасцi акрэсліла спецыяліст па праграмнай дзейнасці ЮНФПА Вольга Лукашкова, якая распавяла аб перспектыўных напрамках работы ў галіне абароны людзей з найбольш уразлівых слаёў насельніцтва і новых праграмах у рамках дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця, вызначаных ААН.

Прадстаўнікі МУС і ЮНФПА падрабязна спыніліся на рэалізацыі праекта МТД ў мінулым годзе і выкананні яго рабочага плана, абмеркавалі далейшае міжнароднае і міжведамаснае супрацоўніцтва, прэзентавалі мерапрыемствы ў рамках праекта на гэты год. Ўвага нададзена асобным пытанням датычна працы з правапарушальнікамі з ліку агрэсараў у сям'і, перанакiраваннем ахвяр хатняга гвалту ў кампетэнтныя службы, а таксама стварэння на базе Акадэміі МУС рэсурснага цэнтра рэспубліканскага ўзроўню па супрацьдзеянні гвалту ў сям'і.

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Іван Федчук (Акадэмія МУС) выступае экспертам ЮНФПА па пытаннях прафілактыкі гвалту ў сям'і

З боку міліцэйскай установы адукацыi ў праекце МТД актыўны ўдзел прымае кафедра адміністрацыйнай дзейнасці ОУС факультэта міліцыі. Намеснік начальніка кафедры кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Іван Федчук выступае экспертам ЮНФПА па пытаннях прафілактыкі гвалту ў сям'і.


ГIГС Акадэмii МУС

Навiны