Духоўная апора: у Акадэміі МУС адбылося ўручэнне харугвы

Сёння ў Акадэміі МУС адбылося ўручэнне харугвы з абліччам Кірыла Тураўскага. У гісторыі міліцэйскай альма-матэр гэта падзея з асаблівым значэннем.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы і Аляксандра-Неўскага храма. Начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Сяргей Дарошка выказаў ім глыбокую ўдзячнасць за ўдзел у жыцці УВА і вялікі духоўны ўклад у яе дзейнасць. Не застаюцца без увагі царквы ўрачыстыя рытуалы прынясення Прысягі і выпуску афіцэраў, іншыя знакавыя мерапрыемствы акадэміі.

Сваю гісторыю міліцэйская альма-матар вядзе з 1958 года. Кожнае пакаленне супрацоўнікаў робіць усё магчымае, каб з альма-матэр у самастойнае жыццё выходзілі сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, годныя і сумленныя афіцэры, якія стануць на перадавую барацьбы са злачыннасцю, будуць абараняць закон і парадак у краіне.

У Акадэміі МУС адбылося ўручэнне харугвы з абліччам Кірылы Тураўскага

Атрыманне харугвы кажа аб тым, што ўстанова адукацыi нястомна развіваецца. Ва ўсіх сферах дзейнасці - адукацыйнай, навуковай, культурнай - імкнецца да новых вяршыняў, ставіць і дасягае высокія мэты. Кірыл Тураўскі быў духоўным настаўнікам для сваіх сучаснікаў. Ён выдатная асоба, пісьменнік, асветнік беларускай зямлі. Прынятая сёння праваслаўная святыня з яго абліччам стане для ўсяго калектыву акадэміі духоўнай апорай у штодзённай працы.

Супрацоўніцтва з установай адукацыі высока ацаніў протаіерэй Сяргей Кузьмянкоў. Ён адзначыў, што праваслаўная царква з вялікай радасцю працягне ўзаемадзейнічаць з Акадэміяй МУС.


ГІГС Акадэміі МУС. Фота Вячаслава Цуранава

Навiны