П'янага згоншчыка у Пінску спыніў курсант Акадэміі МУС

Злачынца на дарозе заўважыў і спыніў курсант факультэта міліцыі Акадэміі МУС Яўген Дрозд. Яго кампетэнтныя рашэнні адзначылі ў аддзеле Следчага камітэта.

Гэты выпадак адбыўся ў Пінску. Яўген знаходзіўся ў аўтамабілі разам са сваімі бацькамі, калі заўважыў на дарозе грузавы «Мэрсэдэс», які рухаўся з відавочным парушэннем ПДР і ствараў аварыйную абстаноўку.

Па просьбе курсанта яго бацька накіраваўся ўслед за парушальнікам, а калі абодва аўтамабілі апынуліся на спакойнай вуліцы, вымусіў падазронага кіроўцу з'ехаць на абочыну і спыніцца.

Увесь гэты час Яўген трымаў сувязь з пінскімі праваахоўнікамі i паведамляў аб маршруце і манеўрах «Мэрсэдэса».

Спыніўшы парушальника, бацька і сын ўтрымлівалі яго на месцы да прыбыцця міліцэйскага нараду. У ходзе далейшага разбору высветлілася, што затрыманы не толькі сеў за руль у стане алкагольнага ап'янення, а апынуўся яшчэ і ўгоншчыкам гэтага аўтамабіля.

Кіраўніцтва Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта адзначыла, што ініцыятыва курсанта, яго кампетэнтныя і своечасовыя дзеянні дазволілі пазбегнуць магчымых сур'ёзных наступстваў для іншых удзельнікаў дарожнага руху. «Мэрсэдэс» вярнуўся да ўладальніка, а ў дачыненні да затрыманага на месцы злачынства зламысніка ўзбуджана крымінальная справа.


ГІГС Акадэміі МУС
па матэрыялах факультэта міліцыі

Навiны