Праваахоўныя дэлегацыі - удзельнікі міжнароднага форуму

Прадстаўнік Акадэміі МУС прыняў удзел у пасяджэнні Навукова-кансультатыўнага савета пры Савеце міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц СНД.

У Маскве ў МУС Расіі адбылося чарговае пасяджэнне навукова-кансультатыўнага савета пры Савеце міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У яго працы прынялі ўдзел прадстаўнікі паліцыі Арменіі, міністэрстваў унутраных спраў Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана, прадстаўнікі Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц СНД.

Адзін з прадстаўнікоў міліцэйскага ведамства Беларусі - намеснік начальніка Акадэміі МУС па навуковай рабоце кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Валерый Радзевіч.

Намеснік начальніка Акадэміі МУС Валерый Радзевіч - удзельнік пасяджэння Навукова-кансультатыўнага савета пры Савеце міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц СНД

На пасяджэнні Савета асаблівая ўвага нададзена сумесным навуковым даследаванням у сферы процідзеяння злачынствам, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. Таксама былі абмеркаваны актуальныя праблемы барацьбы са злачыннасцю на тэрыторыях дзяржаў - удзельніц СНД.

У сваім выступе прадстаўнік нашай акадэмii адзначыў неабходнасць правядзення даследаванняў па праблемах процідзеяння злачынствам, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, а таксама акрэсліў асноўныя перспектыўныя напрамкі работы, якія, з улікам сучасных рэалій, адкрываюць новыя магчымасці для далейшага развіцця юрыдычнай навукі і яе практычнага прымянення. Актуальным у цяперашні час з'яўляецца правядзенне канферэнцый, круглых сталоў і іншых навуковых мерапрыемстваў па ўказаных пытаннях.

На пасяджэнні падведзены вынікі работы Навукова-кансультатыўнага савета ў 2019 годзе, распрацаваны праект Плана дзейнасцi на 2020 год.

Па выніках пасяджэння адбылося падпісанне выніковых дакументаў.


ГІГС Акадэміі МУС
па матэрыялах навукова-даследчага аддзела

 

Навiны