Педагогі Акадэміі МУС правялі навучальны курс у Брэсце

Супрацоўнікі Акадэміі МУС правялі тыднёвы курс павышэння кваліфікацыі для праваахоўнікаў Берасцейшчыны.

Выязныя заняткі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама праведзены па тэматыцы службовай дзейнасці супрацоўнікаў крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі, у тым ліку якія прымаюць удзел у эксперыменце. Сутнасць гэтага эксперыменту ў тым, што праваахоўнікі атрымліваюць адразу некалькімі паўнамоцтваў - участковых інспектараў міліцыі, участковых па справах непаўналетніх і оперупаўнаважаных крымінальнага вышуку.

Новы фармат службы ўжо апрабавалі супрацоўнікі шэрагу тэрытарыяльных падраздзяленняў унутраных спраў краіны. У цяперашнім курсе ўзялі ўдзел супрацоўнікі Маларыцкага РАУС і афіцэры крымінальнай міліцыі і міліцыі грамадскай бяспекі абласнога УУС.

Заняткі праводзілі педагогі з Акадэміі МУС - прадстаўнікі кафедраў адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў (Іван Фядчук, Дзмітрый Гвоздзеў), аператыўна-вышуковай дзейнасці (Аляксей Тукала, Віктар Сырамалот), прававой інфарматыкі (Дзмітрый Лахцікаў), крымінальнага працэсу (Юрый Клімовіч).

Слухачы курса атрымалі кампетэнтныя адказы па найбольш актуальных пытаннях дзейнасці аператыўных падраздзяленняў і падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі. У бліжэйшы час супрацоўнікаў міліцэйскай УВА таксама чакаюць у Шаркаўшчынскім РАУС.


ГІГС Акадэміі МУС
па матэрыялах кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці

Навiны