Спартсмен з Акадэміі МУС - бронзавы прызёр чэмпіянату свету

У паўднёвакарэйскім горадзе Чханджу прайшоў чэмпіянат свету па самба. Сярод прызёраў - выкладчык з вядучай міліцэйскай УВА Беларусі.

Горад Чханджу (Паўднёвая Карэя) 8-10 лістапада прымаў сусветнае першынство па самба. Беларуская каманда заваявала 11 медалёў.

У складзе нацыянальнай зборнай выступіў выкладчык кафедры прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі акадэміі МУС, майстар спорту міжнароднага класа па самба маёр міліцыі Аляксей Сцепанькоў. Ён змагаўся ў вагавай катэгорыі да 90 кг у першы спаборніцкі дзень. У выніку трэцюю прыступку п'едэстала гонару наш афіцэр падзяліў з прадстаўніком Узбекістана.

Нагадаем, Аляксей Сцепанькоў на леташнім чэмпіянаце свету ў Румыніі прынёс «срэбра» беларускай камандзе.


ГІГС Акадэміі МУС
па матэрыялах кафедры прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі

Навiны