На навучальным занятку вырашалі задачы ад кіравання «К»

Чарговы занятак для курсантаў правёў намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Зайцаў.

У рамках вучэбнай дысцыпліны «Процідзеянне кіберзлачыннасці і камп’ютарная выведка» будучыя афіцэры разам з госцем акадэміі разглядалі прыклады з практычнай дзейнасці. Уладзімір Зайцаў паведаміў  аб працы ў сферы барацьбы з крадзяжамі, якія праводзяцца з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі.

Як адзначылі на кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі, у падрыхтоўцы будучых змагароў з кіберзлачынствамі важна ўлічваць перадавы вопыт у гэтай сферы, тэндэнцыі ў развіцці тэхналогій злачыннага свету, асаблівасці выяўлення слядоў і іншых доказаў супрацьпраўнай дзейнасці. Пра ўсё гэта курсантам падрабязна паведамілі прадстаўнікі кампетэнтных падраздзяленняў.

Практычную частку гэтага занятка ўзмацнілі задачы, зададзеныя лектарам, у вобласці аператыўна-вышуковай дзейнасці. Разам з выкладчыкамі акадэмii ён разгледзеў асобныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы ў сетцы Інтэрнэт і адказаў на пытанні навучэнцаў.

Наперадзе курсантаў чакаюць не менш насычаныя заняткі, закліканыя ўжо зараз узброіць моцнымі ведамі будучых супрацоўнікаў падраздзяленняў упраўлення «К» і ГУНіПГД.


ГІГС Акадэміі МУС
па матэрыялах кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці

 

Навiны