Увазе будучых абітурыентаў! Азнаёмцеся з новым парадкам прыёму ў галоўную міліцэйскую ўстанову адукацыi.
Акадэмія МУС рыхтуе спецыялістаў для дзяржаўных органаў у адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі і квотамі прыёму, якія зацвярджаюцца штогод Міністэрствам унутраных спраў.
Наша ўстанова рэалізуе адукацыйныя праграмы I ступені па спецыяльнасцях «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Судовыя крыміналістычныя экспертызы». Паступіць могуць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную з агульнай сярэдняй або сярэднюю спецыяльную адукацыю і якія жадаюць звязаць жыццё са службай закону і дзяржаве.
Мэтанакіраванасць, адказнасць, фізічнае здароўе і псіхалагічная ўстойлівасць - тыя якасці, якімі павінен валодаць абітурыент.
Акадэмія МУС прапануе курсантам:
поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на перыяд навучання;
бясплатная вышэйшая юрыдычная адукацыя;
пасля заканчэння навучання - прысваенне спецыяльнага звання «лейтэнант міліцыi», «лейтэнант унутранай службы»;
гарантаванае працаўладкаванне на пасады начальніцкага складу;
сацыяльная абарона, прадугледжаная заканадаўствам для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і членаў іх сем'яў.
Як жа стаць курсантам міліцэйскай альма-матэр?
Да 15 красавіка 2020 года звярнуцца з заявай на імя начальніка ў раённы аддзел органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства.
Прайсці медыцынскі агляд і псіхафізіялагічнае абследаванне ў ваенна-ўрачэбнай камісіі ва ўстаноўленым парадку.
Падаць дакументы, устаноўленыя парадкам прыёму ў Акадэмію МУС.
У тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі, прайсці цэнтралізаванае тэставанне па прадметах: руская (беларуская) мова, замежная мова, грамадазнаўства.
Будучыя абітурыенты могуць бліжэй пазнаёміцца з УВА на днях адкрытых дзвярэй і сустрэчах з прадстаўнікамі акадэміі і курсантамі. Такія мерапрыемствы праводзяцца непасрэдна ў міліцэйскай альма-матэр, а таксама ў абласных УУС і тэрытарыяльных падраздзяленнях. Моладзь, іх бацькі і педагогі знаёмяцца з умовамі паступлення, асаблівасцямі навучання на факультэтах і праходжання далейшай службы ў праваахоўных органах, атрымліваюць адказы на пытанні.
Азнаёміцца з парадкам прыёму ў Акадэмію МУС на 2020 год можна на нашым сайце на адпаведных старонках.
ГІГС Акадэміі МУС
па матэрыялах вучэбна-метадычнага ўправления