Афіцэры абмеркавалі асаблівасці выхавання маладога пакалення

Як выхаваць курсанта - ад навабранца да афіцэра - гаварылі сёння на вучэбна-метадычным зборы кіраўнікоў курсаў.

Вучэбна-метадычны збор сабраў кіраўнікоў курсанцкіх факультэтаў, вучэбна-страявых падраздзяленняў, педагогаў і спецыялістаў-псіхолагаў.  

- Тэма нашага мерапрыемства прадыктавана самім жыццём. Змяняецца светапогляд пакаленняў, разам з ім i падыходы ў навучанні і выхаванні, - канстатаваў намеснік начальніка Акадэміі МУС палкоўнік міліцыі Валерый Жванскі. - На вучэбна-метадычных зборах нашы вядучыя спецыялісты і афіцэры курсаў падымаюць найбольш актуальныя пытанні сучаснасці, абмяркоўваюць эфектыўныя формы і метады працы па розных напрамках падрыхтоўкі будучых афіцэраў органаў унутраных спраў.

Асноўныя дыскусіі разгарнуліся вакол тэмы выхавання маладога пакалення. Па ключавых пытаннях выступіў дацэнт кафедры псіхолагі і педагогікі палкоўнік міліцыі Фёдар Пякарскі. Псіхолагі міліцэйскай навучальнай установы і сталічных устаноў аховы здароўя таксама падзяліліся вопытам у галіне працы з падрастаючым пакаленнем.

Вучэбна-метадычны збор афіцэраў курсаў Акадэміі МУС

Традыцыйна ў Акадэміі МУС вялікая ўвага надаецца фізічнай падрыхтоўцы курсантаў, ад узроўню якой залежыць у тым лiку іх далейшая прафесійная дзейнасць. З рэкамендацыямі па рабоце ў гэтым кірунку выступіў намеснік начальніка кафедры прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі палкоўнік міліцыі Сяргей Шукан. Ён акцэнтаваў увагу на ролі курсавых афіцэраў у арганізацыі для курсантаў самастойных трэніровак у дадатак да вучэбных заняткаў па фізічнай падрыхтоўцы.

З аглядам важных падзей у жыцці дзяржавы выступіў дацэнт кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права падпалкоўнік міліцыі Сяргей Лугоўскі. Жывую зацікаўленасць выклікала яшчэ адна тэма - сакрэтамі паспяховага кіраўніцтва падзяліўся прафесар кафедры кіравання органамі ўнутраных спраў, а ў мінулым міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант у адстаўцы Юрый Сівакоў. Ён падрабязна разгледзеў праблемы, з якімі могуць сутыкнуцца кіраўнікі моладзевых калектываў, і шляхі пераадолення такіх цяжкасцяў.


ГIГС Акадэмii МУС

Навiны