Навучальны курс пад эгідай УВКБ ААН

На базе Акадэміі МУС прайшоў тыднёвы курс павышэння кваліфікацыі, арганізаваны пры падтрымцы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Гэтая арганізацыя сумесна з міліцэйскім ведамствам і Дзяржпамежкамітэтам Беларусі рэалізуе адукацыйны кампанент праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у вырашэнні пытанняў, звязаных з павелічэннем колькасці нерэгулярных мігрантаў». Навучальны курс «Упраўленне міграцыяй: падзел міграцыйных патокаў, абарона бежанцаў» на працягу мінулага тыдня прымаў на сваёй базе Міжнародны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі Акадэміі МУС. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі са ўсёй рэспублікі.

Навучальную праграму падрыхтавалі прадстаўнікі УВКБ ААН, ДГіМ і Акадэміі МУС. Лектарам па традыцыі выступіў і распрацоўшчык навучальнага курса Аляксандр Федарака, дацэнт кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў міліцэйскай установы адукацыi.

На базе Акадэміі МУС прайшоў тыднёвы курс павышэння кваліфікацыі пад эгідай УВКБ ААН

Удзельнікі мерапрыемства гаварылі аб міграцыйнай сітуацыі ў свеце і прававым становішчы падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі ў нашай краіне, разглядалі заканадаўчую сферу, дзяліліся напрацоўкамі і вопытам выкарыстання ў сваёй дзейнасці інфармацыйных сістэм. Эфектыўнасць заняткам забяспечыў разнастайны фармат іх правядзення - лекцыі, семінары, круглыя сталы, выкананне практычных заданняў.

У завяршэнне навучальнага курса адбыўся круглы стол, у якім прыняў удзел першы намеснік начальніка ДГіМ МУС палкоўнік міліцыі Віталь Навумчык. Ён адзначыў паўнату пройдзенай вучэбнай праграмы, шырокае кола разгледжаных пытанняў і іх актуальнасць. Прысутныя падзялілiся ўражаннямі ад заняткаў, абмеркавалі новаўвядзенні і напрамкі дзейнасцi падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі.


ГІГС Акадэміі МУС.
Фота Вячаслава Цуранава, газета «На варце»,
ГІГС Акадэміі МУС

Навiны