Прадстаўнікі акадэміі выступілі на міжнароднай канферэнцыі

Прадстаўнікі кафедры крымінальна-выканаўчага права крымінальна-выканаўчага факультэта акадэміі прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі.

На базе Акадэміі ФСВП Расіі ў рамках IV Міжнароднага пенітэнцыярнага форуму «Злачынства, пакаранне, выпраўленне» адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Акадэмія ФСВП - 85 гадоў. Вехі гісторыі».

Кафедру крымінальна-выканаўчага права крымінальна-выканаўчага факультэта беларускай міліцэйскай установы адукацыi прадстаўлялі начальнік Мікалай Кійко, яго намеснік Таццяна Цярэшчанка, дацэнт Святлана Казакевіч і старшы выкладчык Уладзімір Шабаль.

Асноўная мэта канферэнцыі-фармуляванне прапаноў па ўдасканаленні падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне выканання пакаранняў. Удзельнікі абмеркавалі пытанні гістарычнага станаўлення і развіцця сістэмы падрыхтоўкі супрацоўнікаў для крымінальна-выканаўчай сістэмы як у Расіі, так і ў Беларусі, асаблівасці прафесійнай дзейнасці, асобасныя і дзелавыя характарыстыкі спецыялістаў. Абмеркавалі і пытанні стварэння Акадэміі ФСВП Расіі, шляхі гістарычнага развіцця, сучасны стан. Усе тэмы знайшлі адлюстраванне ў дакладах прадстаўнікоў адукацыйных арганізацый ФСВП, выпускнікоў гэтай установы адукацыі, курсантаў, слухачоў і студэнтаў.

На канферэнцыі Мікалай Кійко прадставіў даклад «Станаўленне і развіццё падрыхтоўкі супрацоўнікаў для крымінальна-выканаўчай сістэмы Рэспублікі Беларусь», у якім змяшчалася інфармацыя аб гістарычным вопыце падрыхтоўкі супрацоўнікаў для крымінальна-выканаўчай сістэмы нашай краіны, а таксама стратэгіі развіцця крымінальна-выканаўчага факультэта Акадэміі МУС.

Па выніках канферэнцыі выказаны прапановы і рэкамендацыі па ўдасканаленні работы ў частцы арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі, патрыятычнага і маральнага выхавання асабістага складу ўстаноў адукацыi, якія рыхтуюць работнікаў для крымінальна-выканаўчай сістэмы.


Кафедра крымінальна-выканаўчага права

 

Навiны