Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у Паставах і Бабруйску

Прадстаўнікі Акадэміі МУС у гэтыя выхадныя зноў збіраюцца ў госці да будучых абітурыентаў на дні адкрытых дзвярэй у Віцебскім і Магілёўскім рэгіёнах.

Дзень адкрытых дзвярэй у Паставах збярэ школьнікаў, іх бацькоў і педагогаў 1 лістапада. УУС Віцебскага аблвыканкама па традыцыі запрасіў да ўдзелу прадстаўнікоў Акадэміі і Магілёўскага інстытута МУС.

Мерапрыемства плануецца правесці на базе Пастаўскага РАУС (вул. Савецкая, 43), пачатак у 11: 00.

2 лістапада гасцей сустракае УУС Бабруйскага гарвыканкама (вул. Мінская, 130а), пачатак таксама ў 11: 00. Сакрэтамі прафесіі падзеліцца міліцыя Магілёўшчыны. Аб тым, як стаць вартаўніком парадку ў сценах Акадэміі МУС, раскажа кіраўніцтва аддзела кадраў нашай навучальнай установы.

Праграма абодвух мерапрыемстваў абяцае быць насычанай. Абітурыенты атрымаюць адказы на ўсе пытанні, якія цікавяць. Вядома ж, тэорыю падмацуюць наглядныя прыклады - тэматычныя выставы міліцэйскіх падраздзяленняў.


ГІГС Акадэміі МУС

Навiны