Семінар для пракурораў Міншчыны прайшоў у Акадэміі МУС

Акадэмія МУС прымала вучэбна-метадычны семінар па пытаннях арганізацыі пракурорскага нагляду за папярэднім следствам, дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю.

Мерапрыемства сабрала пракурораў раёнаў Мінскай вобласці. Яго наведалі кіраўнікі падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры Сяргей Замара і Расціслаў Трухан, а таксама абласной пракуратуры Барыс Пятроўскі і Сяргей Капытаў.

У правядзенні семінара прыняў удзел калектыў кафедры аператыўна-вышуковай дзейнасці факультэта міліцыі. Начальнік кафедры Аляксей Тукала разам з пракурорамі разгледзеў пытанні, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства аб аператыўна-вышуковай дзейнасці, асаблівасці санкцыянавання і правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў «Аператыўны эксперымент» і «Праверачная закупка». Прысутныя прайшлі тэставанне з выкарыстаннем спецыяльнага праграмнага комплексу па разгляданай тэме, абмеркавалі моманты і спецыфіку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі аператыўных падраздзяленняў.


ГІГС Акадэміі МУС

Навiны