Прадстаўнікі Акадэміі МУС - удзельнікі дня адкрытых дзвярэй у Оршы

УУС Віцебскага аблвыканкама 23 кастрычніка запрашае школьнікаў, іх бацькоў і педагогаў, а таксама вайскоўцаў на дзень адкрытых дзвярэй у Оршы.

Прадстаўнікі Акадэміі і Магілёўскага інстытута МУС разам з супрацоўнікамі УУС адкажуць на ўсе пытанні будучых абітурыентаў: аб службе ў міліцэйскіх падраздзяленнях, асаблівасцях паступлення ў ведамасныя УВА і навучання на розных факультэтах.

Гасцей чакаюць выставы, прысвечаныя розным прафесіям у сістэме органаў унутраных спраў. Выдатны настрой падорыць яркі канцэрт.

Месца правядзення: Віцебская вобл., г. Орша, гарадскі палац культуры (пр-т Тэкстыльшчыкаў, 13). Пачатак у 11: 00.

Сачыце за анонсамі дзён адкрытых дзвярэй, якія арганізуюцца абласнымі і тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі, у навінавых стужках нашага сайта і афіцыйных груп Акадэміі МУС у сацсетках. Мы абавязкова праінфармуем вас аб магчымасцях падрабязна даведацца аб нашай УВА ў вашым рэгіёне!


ГІГС Акадэміі МУС

Навiны