Адразу два факультэты прымалі выпускнікоў 1999 года

У гасцях у факультэта міліцыі і следча-экспертнага факультэта пабывалі выпускнікі, якія скончылі альма-матэр дваццаць гадоў таму.

Сустрэча выпускнікоў пачалася з наведвання следча-экспертнага факультэта. Менавіта ў яго сценах прайшоў іх першы курс. Госці прайшліся па тэрыторыі, жылых карпусоў і вучэбных аўдыторыях, наперабой успамiналi кур'ёзы пачатку курсанцкага жыцця.

Гэты ж выпуск прыняў у сябе і факультэт міліцыі. Дарэчы, курсавым афіцэрам у іх быў цяперашні дэкан факультэта права Акадэміі МУС Вячаслаў Клімчэня. Ён жа і правёў экскурсію для сваіх былых выхаванцаў.

Адразу два факультэты прымалі выпускнікоў 1999 года

Сталыя вартавыя парадку жыва цікавіліся жыццём акадэміі, распытвалі пра планы, радаваліся яе ператварэнню і поспехам. З задавальненнем разглядалі абноўленую гістарычную экспазіцыю актавай залы, шукалі сябе і сваіх выкладчыкаў на архіўных фотаздымках. Гарталі з дапамогай інфармацыйнага кіёска хроніку i старонкі юбілейнай кнігі, глядзелі відэаролікі і фільм на галоўным экране акадэмii.

Былыя аднакурснікі з задавальненнем прагуляліся па тэрыторыі альма-матэр, надвор'е спрыяла ўсё дэталёва разгледзець. І, вядома, зрабілі сотні здымкаў на памяць.


ГІГС Акадэміі МУС.
Фота Аляксандра Трускоўскага, факультэт міліцыі, 2 «В» курс

 

Навiны