Канферэнцыя: пра педагогiку ў юрыдычным унiверсiтэце

5-6 снежня, Мінск, пр-т Машэрава, 6а, актавая зала Акадэміі МУС.

Запрашаем тых, хто любiць студэнтаў i сваю працу, МЕГА-прафесiйных, ТАЛЕНавiТых, крэатыўных педагогаў і ўсіх, хто хоча атрымаць поспех у педагогіцы.

У канферэнцыі плануецца ўдзел прадстаўнікоў дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь:

Министерство внутренних дел Республики Беларусь
Следственный комитет Республики Беларусь
Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Государственный комитет судебных экспертиз Республики Беларусь
Министерство обороны Республики Беларусь
Государственный пограничный комитет Республики Беларусь

 

А таксама прадстаўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Узбекістана, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў для праваахоўных органаў.

Праблемнае поле будучай канферэнцыі – міждысцыплінарнасць у адукацыі: падыходы, праблемы, перспектывы.

На канферэнцыі вы даведаецеся пра тое, як…

выбраць прыдатную стратэгію выкладання,
аналізаваць і перапраектоўваць ўласныя навучальныя дысцыпліны,
матываваць навучэнцаў,
арганізаваць актыўны ўдзел кожнага навучэнца ў адукацыйным працэсе,
сфармаваць жыццёвыя навыкі,
спрыяць эфектыўнаму засваенню вучэбнага матэрыялу,
пісьменна выкарыстоўваць у выкладанні ўвесь даступны iнструментар,
правільна даваць зваротную сувязь навучэнцам,
ператварыць сваю вучэбную дысцыпліну ў паўнавартасны брэнд.

Канферэнцыя будзе праходзіць у два этапы:
у першы дзень адбудуцца пленарнае пасяджэнне, секцыі і акадэмічны лекторый, дзе будуць абмяркоўвацца спосабы фарміравання ў навучэнцаў вопыту выкарыстання міждысцыплінарнага падыходу ў вырашэнні прафесійных задач.

Асноўная дыскусія разгорнецца на сцэне актавай залы Акадэміі МУС. У гэтым годзе пленарнае пасяджэнне пройдзе ва ўжо вядомым нам фармаце ток-шоў.

Упершыню ў гісторыі Акадэміі МУС адбудзецца навукова-папулярны лекторый.

Асабліва вялікую цікавасць выклікае тэма правакацыі, якую ў рамках публічнай лекцыі будуць асвятляць вядучыя лектары, наватары, папулярызатары навукі. Анонс мерапрыемства глядзіце пазней…

У другі дзень адбудзецца навуковы фестываль для навучэнцаў (навуковыя баі, выстава навуковых коміксаў, speed science), на якім юныя даследчыкі змогуць не толькі пагрузіцца ў метадалогію юрыдычнай навукі, але і пазмагацца ў мастацтве пераканаўча і цікава падаваць публіцы вынікі сваіх навуковых публікацый.

WOW-эфект

Кожны раз арганізатары імкнуцца здзівіць удзельнікаў канферэнцыі. Гэта не толькі розыгрыш памятных падарункаў або арганізацыя інтэрактыўнага галасавання ўсіх удзельнікаў непасрэдна падчас пленарнага пасяджэння, але і сатэлітныя мерапрыемствы выклікаюць вялікую цікавасць. Маючы скарбонку такіх вось нюансаў, дэталяў, якія дапамагаюць зрабіць канферэнцыю не проста запамінальнай, не падобнай на іншыя, але і сапраўды ўнікальнай, арганізатары канферэнцыі з кожным годам нарошчваюць цікавасць выкладчыкаў і даследчыкаў да праблем юрыдычнай адукацыі.


Вучэбна-метадычнае ўпраўленне Акадэміі МУС

 

 

Навiны