Курсанты рыхтуюцца да конкурсу талентаў

У Акадэміі МУС стартаваў новы творчы праект «Нашы зоркі», закліканы сабраць на адной сцэне самых таленавітых музыкаў, танцораў і паэтаў.

На днях у адборачным туры паспрабавалі сілы каля паўсотні кандыдатаў на ўдзел у галоўным спаборніцтве, якое адбудзецца 24 кастрычніка.

Зацікаўленыя ўсе курсы: ад першага да выпускнога. Кожны курсанцкі факультэт накiраваў таленавітую моладзь. Цэнтр культурна-выхаваўчай работы прапанаваў iм выступіць з творчым нумарам на сцэне перад пакуль нешматлікімі гледачамi - журы, прадстаўнікамi БРСМ і групамi падтрымкі.

Курсанты чыталі вершы, выступалі з песнямі і танцамі. Многія артысты звярнулiся да тэмы малой радзімы і міліцэйскай прафесіі. 

З пераможцамі адборачнага тура мы пазнаёмімся на заключным этапе конкурсу. Арганізатары ўжо працуюць над канцэртнай праграмай. Па выніках выступленняў будуць узнагароджаны лепшыя з лепшых, якія занялі першае, другое і трэцяе месца.


ГIГС Акадэмii МУС.
Фота Кiрыла Бурака, факультэт мiлiцыi, 1 «А» курс  

Старонка конкурсу на нашым сайце

Навiны