Начальнік упраўлення «К» правёў практычны занятак

Прадстаўнікі практычных падраздзяленняў далучылiся да падрыхтоўкі ў акадэміі будучых змагароў з кіберзлачынствамі. Сярод выкладчыкаў - начальнік упраўлення «К».

Нагадаем, у гэтым навучальным годзе ў Акадэміі МУС пачалася падрыхтоўка спецыялістаў па кірунку службовай дзейнасці «Процідзеянне кіберзлачыннасці і камп’ютарная  разведка». Начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС палкоўнік міліцыі Вадзім Усціновіч прыняў удзел у практычным занятку па вучэбнай дысцыпліне «Інфармацыйнае забеспячэнне службовай дзейнасці», што арганізавана на кафедры прававой інфарматыкі. Разам з педагогамі акадэміі ён разгледзеў асаблівасці ажыццяўлення пошуку інфармацыі ў iнтэрнэце, у тым ліку ў ценявым сегменце DarkNet, і адлюстравання вынікаў у аператыўна-службовых і працэсуальных дакументах. Вадзім Усціновіч звярнуў увагу навучэнцаў на неабходнасць несупыннай самаадукацыі ў сферы выкарыстання інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогій, а таксама адказаў на разнастайныя пытанні.

Такая форма правядзення заняткаў узмацняе іх практычны змест і дазваляе будучым аператыўнікам фармаваць прафесійна значныя навыкі.


ГIГС Акадэмii МУС,
кафедра прававой iнфарматыкi

Навiны