Сустрэча кіраўніцтва з калектывам бібліятэкі

Кіраўнікі міліцэйскай альма-матэр падчас ўрачыстай сустрэчы павіншавалі калектыў бібліятэкі з прафесійным святам.

Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Сяргей Дарошка са словамі павагі за высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў цэнтральнай і спецыяльнай бібліятэкі, іх ўважлівасць да наведвальнікаў і ўменне стварыць утульную атмасферу. Разам са сваімі намеснікамі Сяргей Іванавіч адрасаваў самыя цёплыя віншаванні з нядаўнім Днём бібліятэк галоўным віноўнікам урачыстасці, выказаў ім падзяку і ўручыў граматы.

У цяперашні час у бібліятэках нашай акадэмii працуюць 38 спецыялістаў.

Загадчыкам спецыяльнай бібліятэкі з 2012 года з'яўляецца Іна Барашэнка. Доступ у гэтую бібліятэку абмежаваны - чытаць літаратуру з грыфам «Сакрэтна» дазволена толькі тым, хто атрымаў спецыяльны допуск, супрацоўнікам праваахоўных органаў, курсантам Акадэміі МУС. Забаронена ўваходзіць з партфелямі, мабільнымі тэлефонамі і фотакамерамі.

Цэнтральнай бібліятэкай вось ужо 34 гады кіруе Жанна Швед. Гэтая бібліятэка традыцыйна самая папулярная сярод курсантаў і супрацоўнікаў акадэміі. Гэта i чытальныя залы, і абанементы на ўсіх трох курсанцкiх факультэтах, i навуковая зала, якую ахвотна наведваюць навукоўцы, i аддзел камплектавання, дзякуючы якому працуе электронны каталог дакументаў, а літаратура трапляе на факультэты да сваiх чытачоў. Дзейнічаюць і многія іншыя падраздзяленні бібліятэкі.


ГIГС Акадэмii МУС

Навiны