Навучальны курс на базе крыміналістычнага ўніверсітэта Індыі

Педагогі Акадэміі МУС прынялі ўдзел у двухтыднёвым англамоўным курсе ў Індыі па пытаннях расследавання фінансавых махлярстваў.

Супрацоўніцтва галоўнай мiлiцэйскай установы вышэйшай адукацыі нашай краіны з Гуджарацкiм крыміналістычным універсітэтам налічвае паўгода. Нагодай для візіту ў замежную УВА сталі арганізаваныя гэтым летам на яе базе навучальныя курсы па тэме расследавання злачынстваў у галіне чыноўніцкай дзейнасцi. Акадэмія МУС накiравала дацэнтаў кафедры крымінальнага працэсу падпалкоўнікаў міліцыі Марыю Якубель і Галіну Паўлавец.

Навучалая праграма аб'яднала супрацоўнікаў праваахоўных органаў Зімбабвэ, Малайзіі, Тайланду, Шры-Ланкі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і іншых дзяржаў. Ведамі і вопытам са слухачамі падзяліліся выкладчыкі крыміналістычнага універсітэта і практыкуючыя супрацоўнікі Дэпартамента крыміналістычных даследаванняў штата Гуджарат. Тэматыка заняткаў шырокая, напрыклад, казалі пра дакумэнты, якія падаюцца для правядзення экспертных даследаванняў у названай сферы. Абмеркавалі псіхалагічныя прыёмы і метады ўздзеяння на падазраванага з мэтай атрымання інфармацыі аб супрацьпраўным дзеянні. Дыскусія разгарнулася вакол пытанняў, звязаных з кіберзлачынствамі. Па-за межамi не засталася і тэма расследавання махлярстваў з крэдытнымi картамi і іншых злачынстваў, што распаўсюджваюцца з развіццём інфармацыйных тэхналогій.

Супрацоўніцтва з Гуджарацкiм крыміналістычным універсітэтам

Важкім дадаткам да тэарэтычных заняткаў стала паездка ў Дэпартамент крыміналістычных даследаванняў, супрацоўнікі якога прадэманстравалі гасцям абсталяванне, што выкарыстоўваецца ў Індыі пры правядзенні шэрагу экспертных даследаванняў.

Дэлегацыі прынялі ўдзел у брыфінгу з арганізатарамі навучальнага мерапрыемства - прадстаўнікамі Праграмы індыйскага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Індыя. Падчас сустрэчы ўдзельнікі падзяліліся думкамі наконт адукацыйнай праграмы і яе далейшай рэалізацыі, выказалі прапановы па канкрэтным тэматычным напрамкам, якія адкрыюць новыя магчымасці ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў розных краінах. Значнасць супрацоўніцтва з індыйскімі калегамі ў сваю чаргу адзначыла беларуская дэлегацыя - Акадэмія МУС працягвае ўмацоўваць міжнародныя сувязі ў галіне адукацыі і навукі.


ГIГС Акадэмii МУС

Навiны