Вучэбны збор: першакурснікі дзеляцца ўражаннямі

Афіцыйны сайт МУС падрабязна распавё пра навучальны збор першакурснікаў міліцэйскай УВА. Навабранцы розных факультэтаў падзяліліся ўражаннямі.

…Маладое папаўненне ў вялікай лекцыйнай зале слухае лекцыю па новай вучэбнай дысцыпліне. Нядоўга назіраю i бачу курсанта, якi нават пасля завяршэння пары працягвае нешта чытаць. Ён трамае памятку, што змяшчае нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь. Цікаўлюся поспехамі першакурсніка.

Раман Мяжуй, курсант факультэта міліцыі:

- Мне вельмі падабаецца вучыцца! З дзяцінства назіраў з цікаўнасцю за працай дзядулі і бацькі, яны абодва служылі ў міліцыі. Форма, пагоны, дысцыпліна, адказны падыход да працы - проста зачароўвалі мяне, таму ўжо з 12 гадоў я дакладна ведаў, чым хачу займацца.

Бацька неяк распавёў, як ноччу ў засадзе чакаў злачынцаў, якія выкрадалі маёмасць з гаражоў грамадзян. У выніку аперацыя завяршылася паспяхова, бацька з калегамі затрымалі злодзеяў. Гэты аповяд вельмi мяне ўразiў, і я вырашыў, што хачу дапамагаць людзям, змагацца з крыміналам.

Акрамя вучобы я займаўся музыкай па класе цымбалаў. Скончыў музычную школу з чырвоным дыпломам. Аднак ніколі не сумняваўся, ісці ў музыканты ці міліцыю. Выразна бачыў сваю мэту - паступленне ў Акадэмію МУС. Родныя падтрымалі мой выбар.

(Поўная версія публікацыі - на афіцыйным сайце МУС.)


ГIГС Акадэмii МУС

Навiны