Запрашаем да ўдзелу ў міжнародным конкурсе

Аб'яўлены міжнародны маладзёжны конкурс сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!». Творчыя працы аргкамітэт чакае да 1 кастрычніка.

Прыняць удзел у конкурсе можа кожны, хто жадае, ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Творчае спаборніцтва ўжо праведзена ў мінулым годзе. Прызавыя месцы занялі аўтары з Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі. Разам з прадстаўнікамі гэтых краін цяперашні форум таксама сабраў удзельнікаў з Бразіліі, Індыі, Кітая, Кіргізіі, Таджыкістана, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Суарганізатарам конкурсу выступае Генеральная пракуратура Беларусі.

Журы вызначыць пераможцаў у дзвюх намінацыях: «Лепшы відэаролік» і «Лепшы плакат». Мерапрыемства пройдзе ў два этапы. Спачатку, да 31 кастрычніка, аргкамітэт кожнай краіны, якая ўдзельнічае, абярэ лепшыя працы, а затым накіруе іх у фінал, які адбудзецца з 1 па 15 лістапада. Правілы конкурсу размешчаны на сайце мерапрыемства.


ГIГС Акадэмii МУС

Навiны