Праваахоўныя органы ўмацоўваюць супрацоўніцтва

Вядучая міліцэйская УВА нашай краіны прыняла пасяджэнне беларуска-узбекскай міжведамаснай Каардынацыйнай рабочай групы.

У гэтыя дні ў Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя МУС Узбекістана на чале з першым намеснікам міністра палкоўнікам Азізам Ташпулатавым.

Сёння на базе міліцэйскай УВА ў Мінску адбылося пасяджэнне беларуска-узбекскай міжведамаснай Каардынацыйнай рабочай групы з удзелам першага намесніка міністра ўнутраных спраў - начальніка крымінальнай міліцыі генерал-маёра міліцыі Івана Падгурскага і шэрагу кіраўнікоў галоўных упраўленняў і дэпартаментаў ведамства. Пасля абмеркавання разнапланавых пытанняў удзельнiкi сустрэчы падпісалі дакументы па далейшаму ўзаемадзеянню ў праваахоўнай сферы.

Не засталася па-за ўвагай Акадэмія МУС, з якой дэлегаты пазнаёміліся ў рамках візіту. Начальнік УВА генерал маёр міліцыі Сяргей Дарошка акцэнтаваў увагу на міжнародным супрацоўніцтве ўстановы, асноўных напрамках адукацыйнай дзейнасці і адказаў на пытанні. У мінулым годзе паміж акадэміямі МУС Беларусі і Узбекістана заключаны дагавор аб супрацоўніцтве, які спрыяе ўмацаванню партнёрскіх адносін абедзвюх устаноў у галіне навукі і адукацыі. Таксама развіваецца ўзаемадзеянне з Ваенна-тэхнічным інстытутам Нацыянальнай гвардыі і Спецыялізаваным філіялам Ташкенцкага дзяржаўнага юрыдычнага універсітэта Узбекістана.


ГIГС Акадэмii МУС

Навiны