Газета «На варце»: ГУУС Мінгарвыканкама сустрэне 75-годдзе

Чарговы выпуск ведамаснай газеты «На варце» адкрываюць цёплыя віншаванні з 75-годдзем з дня ўтварэння ГУУС Мінгарвыканкама.

Праваахоўнікі сталіцы ў нядзелю сустрэнуць 75-годдзе з дня ўтварэння ГУУС Мінгарвыканкама. Пра поспехі сталічных ахоўнікаў правапарадку на старонках газеты распавялі кіраўнікі глаўка і раённых упраўленняў. А пра тое, як праходзіла служба ў пасляваенныя гады, успомніў у мінулым старшы ўчастковы інспектар маёр міліцыі ў адстаўцы Аркадзь Бараноўскі.

Аб тэрміновай - без стэрэатыпаў і здагадак

На пасяджэнне грамадскага савета пры МУС запрасілі распрацоўшчыкаў закона «Аб змене законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы» з Міністэрства абароны, а таксама экспертаў, вайскоўцаў і будучых прызыўнікоў. У ходзе дыскусіі падрабязна абмеркавалі праўдзівасць здагадак аб тэрміновай службе.

За канструктыўны дыялог з міліцыяй

Супрацоўнікі Ельскага РАУС маюць значныя поспехi за мінулы год, аднак спачываць на лаўрах не збіраюцца i ставяць перад сабой усё больш амбіцыйныя мэты. Вопытам у раскрыцці злачынстваў на старонках спэцвыпуску, прысвечанага УУС Гомельшчыны, таксама падзяліліся сышчыкі з Рэчыцкага райаддзелу ўнутраных спраў.

Увага! Вядзецца відэазапіс!

Сістэма відэаманіторынгу актыўна ўкараняецца ў паўсядзённае жыццё. Сучасныя магчымасці, напрыклад, шырока выкарыстоўваюць нашы расейскія калегi. Пад пільным кантролем у Калінінградскай вобласці апаратна-праграмнага комплексу «Бяспечны горад» не толькі правапарушальнікі, але і нядбайныя драйверы.

Навiны