Запрашаем прыняць удзел у навуковых мерапрыемствах міліцэйскай УВА

Адразу дзве кафедры УА «Акадэмiя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» анансавалі на гэтым тыдні будучыя мерапрыемствы.

Так, 6 снежня гэтага года кафедра канстытуцыйнага і міжнароднага права правядзе рэспубліканскі круглы стол на тэму «Постсавецкая інтэграцыя: вынікі і перспектывы (да 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы)».

Да ўдзелу ў працы круглага стала запрашаюцца выкладчыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і міжнародных арганізацый, навуковыя работнікі, дактаранты, аспіранты (ад'юнкты), суіскальнікі, магістранты.

Падчас працы круглага стала будуць разгледжаны такія пытанні, як тэарэтыка-прававыя праблемы станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы, СНД і Еўразійскага эканамічнага саюза; права міжнародных арганізацый (міждзяржаўных утварэнняў) і нацыянальная прававая сістэма: канстытуцыйныя прынцыпы ўзаемадзеяння (на прыкладзе Саюзнай дзяржавы, СНД і ЕАЭС); удасканаленне міжнародна-прававых асноў постсавецкай інтэграцыі.

Кафедра эканамічнай бяспекі запрашае супрацоўнікаў праваахоўных органаў, прафесарска-выкладчыцкі склад, навуковых работнікаў, аспірантаў (ад'юнктаў) і магістрантаў прыняць удзел у працы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь: тэорыя і практыка». Мерапрыемства адбудзецца 19 снежня 2019 года.

Падрабязна азнаёміцца ​​з праграмамі навуковых форумаў, інфармацыйнымі лістамі і ўзорамі заявак можна ў спецыяльным раздзеле сайта «Навукова-даследчая дзейнасць Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь» на старонцы «Канферэнцыі і семінары».


Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Навiны