Міжнародны навучальны трэнінг пад эгідай ААН

Супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі і міжнародныя эксперты ў гэтыя дні абмяркоўваюць пытанні, звязаныя з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў.

Сёння ў Мінску адкрыўся двухдзённы навучальны трэнінг з міжнародным удзелам для прадстаўнікоў праваахоўных падраздзяленняў, якія будуць забяспечваць парадак і бяспеку падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Праграма курса, арыентаванага на наступныя маштабныя спаборніцтвы, уключае шырокі спектр тэм - ад узаемадзеяння людзей з розных этнічных груп да ажыццяўлення праваахоўнай дзейнасці з улікам спецыфікі спартыўных мерапрыемстваў.

- Беларусь часта наведваюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і рэлігійных канфесій, асабліва шмат гасцей чакаецца ў перыяд Еўрапейскіх гульняў. Важна захаваць уласцівую нашай краіне гасціннасць і не дапусціць праяў, звязаных з расавай і рэлігійнай дыскрымінацыяй, праблема якой не губляе сваёй актуальнасці ў шэрагу замежных краін, - адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МГБ МУС - начальнік упраўлення аховы правапарадку палкоўнік міліцыі Дзмітрый Кур'ян .

Канфлікты паміж заўзятарамі падчас спаборніцтваў і правакацыі хуліганаў - усё гэта можа негатыўна паўплываць на імідж любой краіны, якая прымае спартыўны форум. Цяперашні трэнінг закліканы павысіць дасведчанасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў у названай сферы, дазволіць беларускім і замежным спецыялістам абмяняцца вопытам вырашэння падобных праблем, абмеркаваць асаблівасці праваахоўнай дзейнасці ў кантэксце рэалізацыі правоў чалавека і папярэджання супрацьпраўных паводзін удзельнікаў масавых мерапрыемстваў. У разглядзе тым навучальнай праграмы актыўна ўдзельнічаюць эксперты з боку Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Офіса Пастаяннага каардынатара ААН у нашай краіне.


Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Навiны