Чэмпіянат па пейнтбол сярод курсантаў

Моладзевая «пярвічка» Акадэміі МУС правяла чэмпіянат па пейнтбол. Удзельнічалі 15 каманд з усіх курсаў факультэтаў.

Лідэрамі спаборніцтваў сталі прадстаўнікі крымінальна-выканаўчага факультэта: «золата» у 2 курса, «срэбра» у 3-га. Замкнуў тройку прызёраў 3 «Б» курс факультэта міліцыі.

Па словах сакратара вузаўскай «пяршоўкі» БРСМ Антаніны Борщун, чэмпіянаты па пейнтбол сталі ўжо традыцыяй і занялі сваё важнае месца сярод відаў актыўнага адпачынку для ўдзельнікаў моладзевага саюза. Курсанты заўсёды з нецярпеннем чакаюць спаборніцтваў, якія не толькі займальныя, але і карысныя. Складнікі поспеху - зладжаная камандная гульня і добры ўзровень фізічнай падрыхтоўкі. Усе хлопцы справіліся на выдатна, прадэманстраваўшы цягавітасць, трапнасць і ўменне прымаць верныя тактычныя рашэнні.


Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў
па матэрыялах ПА БРСМ Акадэміі МУС

Навiны