Курсанты спаборнічалі ў трапнасці

Спаборніцтвы па стральбе з пісталета Макарава сабралі курсантаў розных курсаў факультэтаў міліцыі, следча-экспертнага і крымінальна-выканаўчага.

Кафедра тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі штогод арганізуе першынство сярод будучых афіцэраў. Такія спаборніцтвы дазваляюць дзецям прадэманстраваць прафесійна-значныя навыкі, а сама трапныя стралкі уліваюцца ў зборную каманду ВНУ для абароны гонару альма-матэр на буйных чэмпіянатах.

Спаборніцтвы прайшлі ў асабістым і камандным заліках. У складзе дружын выступала па тры ўдзельнікі, таму ачкі, набраныя кожным, шанаваліся на вагу золата.

У асабістым першынстве перамог другакурснік УІФ Іван Герояў. Яго каманда, заняўшы першае месца, стала героем дня. Галоўным канкурэнтам чэмпіёна стаў курсант 1 «А» курса ФМ Алексендр Мароз, які выйграў «срэбра» спаборніцтваў. А вось яго камандзе не ўдалося прабіцца нават у першую дзясятку.

Сярод дружын уладальнікам «срэбра» стаў 3 «Б» курс ФМ. Хоць ніхто з каманды не падняўся на п'едэстал гонару, але затое агульнымі намаганнямі ўдалося набраць на зайздрасць шмат ачкоў. Дарэчы, да першага месца не хапіла ўсяго за 1 бал. Падобная сітуацыя склалася і ў камандзе 1 "В" курсу ФМ, якая ўпэўнена заняла трэці радок у турнірнай табліцы. Бронзавым прызёрам у асабістым заліку стаў першакурснік СЭФ Данііл Хамідзі.

Як бачым, у гэты раз сфармавалася маладая тройка прызёраў, якім у барацьбе за медалі трэба будзе яшчэ не раз аспрэчваць права называцца самымі трапнымі стрэлкамі Акадэміі МУС.


Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Навiны