Навуковыя чытанні: эксперты - з Акадэміі МУС

У спецыялізаваных ліцэі МУС адбыліся ІХ Сувораўскія чытанні. У правядзенні моладзевага форуму прынялі ўдзел эксперты з Акадэміі МУС.

Сувораўскія чытанні на тэму «З чаго пачынаецца Радзіма?» сталі чарговым мерапрыемствам у рамках прафесійна-арыентацыйнай працы, якая праводзіцца міліцэйскім ВНУ і Спецліцэем МУС. Навучэнцы выступалі з дакладамі, прысвечанымі Году малой Радзімы. У навуковых працах знайшлі адлюстраванне гераічныя старонкі гісторыі нашай краіны.

У складзе журы ацэньвалі юных гісторыкаў эксперты з Акадэміі МУС - начальнік факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў кандыдат юрыдычных навук палкоўнік міліцыі Іван Ломаць і дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права кандыдат гістарычных навук, дацэнт Віктар Данілаў. Аўтары лепшых даследаванняў ўзнагароджаны дыпломамі навуковага форуму.


ГIГС Акадэмii МУС

Навiны