Конкурс твораў: у акадэміі ўзнагародзяць лепшых аўтараў

Адразу дзве яркія падзеі адбудуцца заўтра ў Акадэміі МУС: фінал алімпіяды «Феміда» і аб'ява вынікаў рэспубліканскага конкурсу сачыненняў.

У пятніцу, 19 красавіка, пройдзе фінал XIV Рэспубліканскай прававой алімпіяды «Феміда» сярод навучэнцаў кадэцкіх вучэльняў і прававых класаў агульнаадукацыйных устаноў краіны. Нагадаем, па выніках трох адборачных этапаў, праведзеных у ВНУ, вызначаны шэсць каманд - удзельніц заключных спаборніцтваў: Брэсцкага і Мінскага абласных кадэцкіх вучэльняў, Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, сярэдніх школ № 8 г.Брэста, № 116 г.Мінска, № 15 г. Мазыра.

Інтэлектуальна-творчыя спаборніцтвы адкрые цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу сачыненняў «Мы выбіраем шлях», які акадэмія штогод праводзіць сярод навучэнцаў прававых і кадэцкіх класаў. У гэты раз паступіла каля 100 работ патрыятычнай тэматыкі пра службу ў міліцыі і выбары будучай прафесіі.


Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў.
Фота Вячаслава Цуранава, газета «На варце»

Навiны