Круглы стол на тэму прымянення заканадаўства

У пасяджэнні круглага стала прыняў удзел начальнік кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Вадзім Паўлаў.

Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў і Савет Еўропы сумесна арганiзавалi круглы стол «Практычныя аспекты прагназавання эфектыўнасці прымянення заканадаўства і ўдзелу грамадскасці ў нарматворчай працэсе». Мерапрыемства прысвечана пытанням рэалізацыі асобных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах» і прынятых у яго развіццё падзаконных актаў.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі абедзвюх палат Парламента, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Міністэрства эканомікі, іншых дзяржаўных органаў, а таксама прадстаўнікі навуковай супольнасці і грамадскіх арганізацый. Акадэмію МУС прадставіў начальнік кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права кандыдат юрыдычных навук, дацэнт палкоўнік міліцыі Вадзім Паўлаў.

Канструктыўны дыялог дазволіў удзельнікам круглага стала абмеркаваць новыя патрабаванні заканадаўства па правядзенні публічных абмеркаванняў праектаў нарматыўных прававых актаў і ажыццяўленню прагназавання наступстваў прыняцця (выдання) актаў заканадаўства, выявіць праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць на практыцы, і выпрацаваць сумесныя рэкамендацыі па іх пераадоленні.


ГIГС Акадэмii МУС

Навiны