Курс павышэння кваліфікацыі пад эгідай УВКБ ААН

На гэтым тыдні Акадэмія МУС прымае чарговы курс павышэння кваліфікацыі, арганізаваны пры падтрымцы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Курс павышэння кваліфікацыі «Упраўленне міграцыяй: падзел міграцыйных патокаў, абарона бежанцаў» пройдзе з 8 па 12 красавіка на базе Міжнароднага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і процідзеяння гандлю людзьмі. У лекцыях і практычных занятках ўдзельнічаюць супрацоўнікі падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі з усёй рэспублікі.

Матэрыялы навучальных заняткаў падрыхтавалі спецыялісты кампетэнтных дзяржаўных органаў і распрацоўшчык курса - старшы выкладчык кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі Акадэміі МУС Аляксандр Федорака. Шэраг актуальных тэм таксама разгледзяць міжнародныя эксперты - афіцэр сувязі па іміграцыйных пытаннях пры Пасольстве Латвіі ў нашай краіне Аляксандр Пятроўскі і прадстаўнікі УВКБ ААН.


Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Навiны